|
11-струнныя крылападобныя гуслі для ляўшы
$465
(прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя застаюцца ў Мінску, Беларусь)
Звязацца з майстрам і замовіць інструмент
|
Гуслі для ляўшэй — гэта адлюстраваная копія звычайных гусляў, дзе акорды ставіць правая рука, а здабывае гук — левая.
Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэта адзіны
традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах
даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.
|
|
Корпус: елка. Елка, вольха і
сасна — найбольш традыцыйныя матэрыялы для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Першыя гуслі, якія трапілі да мяне ў рукі, былі з елкі.
Яловыя гуслі маюць вельмі яркае цёплае гучанне. У гуку такіх гусляў больш прыемных сярэдніх частотаў, найбольш блізкіх да тэмбру чалавечага голасу.
Такія інструменты лёгкія, часта з выразнай драўлянай тэкстурай.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне.
На адкрылку выразаны сымбаль тыповы для беларускага народнага арнаменту.
|
|
|
|
Голасная дошка: елка. Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для галасной дошкі.
Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай галасной дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні.
А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.
|
|
|
|
Калкі: клён. Клён цікавы як матэрыял для калкоў тым, што волокны ў яго не выразныя, ён цвёрды, але ў той жа час паверхня клёну досыць мяккая для таго,
каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.
|
|
Струны: голыя стальныя, нацяжэнне слабое. Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць
сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.021" да 0.011". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне,
тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент),
а занадта слаба нацягнутыя не граюць стройна. Прапанаваны тут варыянт аптымальны для гэтай мадэлі гусляў.
|
|
|
Футляр:
У камплекце бяспечны футляр, так званы "самалётны кейс". Моцны, трывалы фанерны каркас. Штучная кожа "вініліс" звонку. Мяккая падкладка з ворсам унутры.
Лепшая абарона інструмента пры перавозках інструмента ў багажы самалёта, аўтобуса ці пры шчыльнай загрузцы багажніку асабістага аўто.
Зручныя ручкі для вертыкальнай і гарызантальнай пераноскі.
Плецены пас для грання стоячы:
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.
|
Звязацца з майстрам і замовіць інструмент |
|
Алесь Чумакоў. Мінск. 2024 год. Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283
|