УНІКАЛЬНА: вас заўважаць і вылучаць у любым музычным калектыве!
УНІВЕРСАЛЬНА: гуслі можна выкарыстоўваць у любым музычным напрамку ад аўтарскай песні і рамансаў да фольк-року і мэталу.
ТРАДЫЦЫЙНА: гуслі — адзін з першых струнных інструментаў на нашых землях. Гуслі ўпершыню згадваюцца ў сярэдзіне першага тысячагоддзя!
ЛЁГКА: гуслі — адзін з самых простых інструментаў у засваенні. Вы зможаце выконваць свае першыя песні пад гуслі ўжо праз некалькі заняткаў.
ЗРУЧНА: гранне на гуслях прадугледжвае зручную пасадку, поўную расслабленасць у спіне, шыі, руках, пальцах. Рукі знаходзяцца ў лёгкім дотыку са струнамі.
КАРЫСНА: гранне на гуслях развівае дробную маторыку, што спрыяе развіццю і ўмацаванню інтэлекту, гаворкі, памяці — у любым узросце.
БЯСПЕЧНА: у выканаўцаў на традыцыйных гуслях адсутнічаюць прафесійныя хваробы музыкаў такія як скрыўленне хрыбетніка, зашчымленне нерваў, праблемы з кісцямі рук, герпес і г.д.
Ваш выкладчык — Алесь Чумакоў, саліст гурта "Стары Ольса"
Асноўным напрамкам навучання ў нас з вамі будуць — 11 струнныя крылападобныя гуслі.
Чаму вы навучыцеся ў рамках стартавага курса (4 заняткі):
яшчэ на першым занятку разам разбярэм вашу любімую песню на гуслях;
выпрацуеце зручную бяспечную пасадку і пастаноўку рук;
разам здымем відэа для сацсетак.
Чым мы будзем займацца пры працягу навучання:
разам падбярэм і складзем ваш рэпертуар;
засвоім законы і прынцыпы выканаўчага майстэрства;
разам падрыхтуем вашу канцэртную праграму (сольна або ў ансамблі);
арганізуем ваш выступ на канцэртнай пляцоўцы горада Мінска.
Працягласць аднаго занятку 45-60 хвілін Кошт аднаго занятку 100 руб
Можна набыць відэа "Гусли. Базовый курс" і займацца самастойна!
У камфортных умовах, не выходзячы з дому вы авалодаеце асноўнымі прыёмамі грання і пачнеце ўпэўнена граць на сваіх гуслях!
Відэа-курс складаецца з 7 заняткаў:
Пасадка і пастаноўка рук
Ставім першы акорд (C - до мажор)
Правая рука. Арпеджыо
Правая рука. Брацанне
Левая рука. Перастаноўка акордаў (F - фа мажор)
Левая рука. Трэці акорд (G7 - соль мажор сэптакорд)
Левая рука. Шчыпок
Вы падпісываецеся на мой канал YouTube, звязваецеся са мной, паведамляеце мне e-mail вашага Google-акаунта, атрымліваеце рэквізіты для аплаты, аплачваеце - і я адкрываю Вам доступ да навучальных відэа на YouTube.
Кошт відэа-курса $100 Усім, хто набывае гуслі у мяне, гэтыя відэа будуць даступныя бясплатна.