Ставім струны
На вашых гуслях няма струнаў і вы не ведаеце як іх паставіць?
Вы замовілі сабе гуслі са струнамі, настроенныя,
усё было добра але раптам — бяда — парвалась струна.
Прыведзеная методыка засвоена ад Донатса Вуцінса (Donats Vucins - легендарнага майстра,
які стаяў на золаку адраджэння латышскіх гусляў напрыканцы мінулага стагоддзя), прапрацавана і ўдасканалена мной.
Для таго, каб скарыстацца маёй методыкі вам спатрэбяцца: 1) гуслі :), 2) струны, 3) пальцы :),
4) пласкагубцы і(!) "качканосы" (асаблівы варыянт пласкагубцаў з вузкімі — плоскімі унутры і зкруглённымі звонку — губамі). У мяня ў футаралу заўсёды з сабой пласкагубцы і "качканосы".
Рэкамендую вам таксама з імі не расставацца.
 |
 |
 |
Вазьміце струну і "адкусіце" з яе ўсе пяцелькі, касічкі і астатнюю "нягусельную інфраструктуру". Затым кончык струны даўжынёй 2,5—3 см абярніце пальцами вакол канцавіны "качканосаў".
|
 |
Упэўніцеся, што загіб атрымаўся зкруглённы, без заломаў. Зацісніце загіб канцавінамі плоскагубцаў, як гэта паказана на ілюстрацыі. Кароткім хвастом ад сябе.
|
 |
 |
 |
 |
Вазьміце кароткі хвост пальцамі і, накіроўваючы яго вялікім пальцам, абкруціце зверху вакол даўгога хваста струны. Калі кароткі хвост загнёцца за даўгі, як гэта паказана на малюнку, канструкцыя спыніць імкнуцца выпрастацца. Можна трохі расслабіцца.
|
 |
Бярэм у правую руку "качканосы" і, перахопліваючы самымі канцавінамі "качканосаў" кароткі хвост струны ля самага заснавання, як гэта паказана на малюнку, пачынаем упэўнена, прыгожа і дакладна, віток да вітка укладаць кароткі хвост вакол даўгога.
|
 |
 |
 |
 |
Калі кароткі хвост пакладзецца ў спіраль цалкам, мы атрымаем гатовую да карыстання гусельную струну. Як паказвае практыка, струнныя фабрыкі не здольныя вырабляць такія касічкі аўтаматызавана. Вам прыйдзецца, так жа як і мне, набіваць руку самому. Паглядзіце якая прыгожая "касічка" на малюнку. Гэта не Photoshop, гэта шэсць год пляцення гусельных косічак па прыведзенай методыке. :)
|
 |
Прасоўваем нашу струну пад струнатрымальнік пяцелькай наперад. Даўгі хвост струны прапускаем у пяцельку.
|
 |
 |
 |
 |
Вось што павінна ў вас атрымацца.
|
 |
Цягнем даўгі хвост струны да калкоў. Не пакідайце занадта даўгім гэты даўгі хвост. Прымярайце яго, без высілку(!) зацягнуўшы за калок на 6—10 см, і там бязлітасна "адкусіце" — інакш лішкі струны, намотаныя на калок, будуць рознымі шляхамі пэцкаць чыстае гучанне вашага інструмента.
|
 |
 |
 |
 |
Устаўце канец струны ў адтуліну на калку на ўсю глыбіню адтуліны, але так, каб струна не выткнулася з іншага боку (гэта можа ўносіць бруд у гучанне). Не забудзьцеся злёгку выкруціць (г.зн. аслабіць) калок перад гэтай аперацыяй, каб паварочваць яго з меньшым высілкам.
|
 |
Нацягваючы струну вялікім пальцам ад калка, пачынайце круціць калок, укладываючы струну віток да вітка ўверх па калку (але калі ў вас расколатыя калкі, а не з адтулінамі, — то ўсё робіцца дакладна такім жа чынам, але струна ўкладываецца ўніз па калку ад расколу). На гэтым этапе пастаянна правярайце, каб у вобласці струнатрымальніка пяцелька вашай струны не зачапілась за пяцелькі іншых струнаў. Часам бывае потым вельмі праблематычна яе вызваліць.
|
 |
 |
 |
 |
Калі струна выпрасталася паміж струнатрымальнікам і калком. Зафіксуйце калок, каб можна было адпусціць рукі, але не нацягвайце пакуль струну моцна. пакіньце яе слабкай для наступнай аперацыі. Паглядзіце на сваю пяцельку. У 99% выпадкаў яна будзе выглядаць так, як паказана на малюнку, г.зн. перакошанай. Калі зацянуць струну да канца з такой пяцелькай, яна можа гучаць прыглушана ці з пабочнымі прыгукамі.
|
 |
Вазьміце даўгі востры прадмет (іголку, пруток ці тонкі цвічок), акуратна прасуньце яго ў пяцельку і выраўняйце пяцельку, імкнучыся не пакінуць заломаў на струне.
|
 |
 |
 |
 |
У вас павінна атрымацца так.
|
 |
Цяпер на калку самы апошні віток адсуньце пазногцям ад астніх віткоў, як паказана на малюнку. Калі гэтага не зрабіць, то можна атрымаць у выніку заглушаны гук ці пабочныя прыгукі ў гучанні струны. Не забудзьцеся на гэтым этапе правяраць, каб усе струны былі роўноаддалёныя ад дэкі.
Усё. Пасля гэтага можна нацягнуць струну да працоўнага нацяжэння.
|
 |
Акорды
Разгледзім найбольш часта ужываемы сёння ў традыцыйных 11-струнных гуслях строй:

ці з сі-бекарам:

|  |

До мажор
Асноўны мажорны акорд для строя, які мы разглядаем. Як правіла, ўсе мажорныя найгрышы
выконваюцца менавіта ў гэтай танальнасці. Часта ў беларускіх і латышскіх танцах мелодыя вышчыпваецца
ў суправаджэнні толькі двух акордаў: до мажора і рэ мінора з басам соль.
Часта для мажорных найгрышаў выкарыстоўваюць варыянт строя з сі-бекар (9-я струна).
Іншай папулярнай мажорнай танальнасцю для гэтага строю з'яўляецца фа мажор.

Рэ мінор
Асноўны минорный акорд для строя, які мы разглядаем. Большасць мінорных найгрышаў
выконваюцца менавіта ў гэтай танальнасці. Шмат беларускіх мінорных народных песень выконваюцца
пад акампанемент усяго некалькіх акордаў: рэ мінора і соль мінора. Таксама акорд до мажор
звычайна следуе за рэ мінорам у акампанаванні беларускім мелодыям.
Часта для мінорных найгрышаў выкарыстоўваюць варыянт строя з сі-бемоль (9-я струна).
Іншай папулярнай мінорнай танальнасцю для гэтага строю з'яўляецца ля мінор.

Рэ мінор поўны
Гэты варыянт аплікатуры для рэ мінора, калі ёсць неабходнасць дабрацца да 11-ай струны (верхняе рэ),
тады вялікім пальцам левай рукі можна злаўчыцца заглушыць адразу дзьве струны 9-ю і 10-ю.
Гэты акорд эпізадычны, часта не сустракаецца, таму што вельмі ненатуральна прыходзіцца выкручваць левую руку.

Рэ мінор з басам соль
Рэдка дзе сустракаецца, за выключэннем мажорных танцавальных найгрышаў, дзе звычайны рэ мінор здаваўся бы занадта
кантрастна мінорным. У той час, як рэ мінор з басам соль гучыць даволі весела.
Традиционно используется в латышских танцах.

Ля мінор
Выкарыстоўваецца рэдка: як правіла, толькі калі граць у танальнасці ля мінор.
Для гэтага выкарыстоўваюць варыянт строя з сі-бекар (9-я струна).

Фа мажор
Часта сустракаецца практычна ва ўсіх танальнасцях.
Таксама фа мажор з'яўляецца адной з магчычых мажорных танальнасцяў для гусляў гэтага строя.

Соль мінор
Адзін з найбольш часта сустракаемых практычна ва ўсіх танальнасцях акордаў.
Вельмі пашырае дыяпазон гусельных магчымасцяў перастройка 9-й струны з сі-бемоль на сі і назад.
Гэта адпаведна дазваляе выкарыстоўваць у розных кампазіцыях і соль мінор, і соль мажор.
Таксама соль мінор з'яўляецца адной з мачымых (але рэдка сустракаемай) мінорных танальнасцяў для гусляў гэтага строя.
|
Алесь Чумакоў. Мінск. 2008 год.
|