Я ведаю, што шмат хто хвалюецца, куды я знік, як я сябе адчуваю. Але магчыма яшчэ не чулі, што адбылося.
|
 |
 |
 |
 |
 |
Увечары 5 красавіка загарэлася праводка ў маёй майстэрні gusli.by. Пакуль я бегаў з вогнетушыцелямі - атрымаў апёкі 3-й ступені, але ўсё марна: спыніць вагонь, і выратаваць хоць што-небудзь не атрымалася. Імгненні - і зніклі 20-гадовыя запасы музычнага дрэва, некалькі гатовых інструментаў, прафесійныя станкі і электра-інструмент, стубцыны, сотні дробных каштоўных прыладаў, што майстар назапашвае гадамі, хімія, чарцяжы, шаблоны, занатоўкі...
Адразу супакою: я дома, апёкі яшчэ трэба далячыць, але са шпіталю ўжо адпусцілі.
|
 |
 |
 |
 |
 |
Хуткая дапамога прывезла мяне ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі, суткі ў рэанімацыі, тэрміновая бронхаскапія (чыстка лёгкіх), потым у стацыянар на паўтары тыдні: лекі, перавязкі, кісларод, штодзённыя баракамеры і - дзякуючы нашым медыкам - вось я дома. Рукі, галава - яшчэ некалькі тыдняў і скура цалкам адновіцца.
Шчаслівы, што жывы... Але заплюшчваю вочы - і я зноў там, пасярод вогненай стыхіі, у паніцы спрабую, хоць нешта разумнае паспець зрабіць у гэтыя секунды.
Я магу займацца сваёй справай. Для гэтага патрэбная майстэрня. Дзесці паюціцца па сяброх-мастрах можна, зрабіць бягучыя замовы, але каб быць сур'ёзным майстрам - трэба будаваць сваю майстэрню.
20 гадоў я займаўся вывучэннем, вырабам і папулярызацыяй беларускіх гусляў. Зроблена больш за 150 інструментаў, на якіх граць па ўсім свеце. Я вызваліў сваё жыццё ад іншых заняткаў і прафесійна займаюся толькі гэтым. У мяне ёсць дакладнае разуменне, якімі былі беларускія гуслі ў раннім Сярэднявеччы, якіх гуслі гралі ў Полацку й Тураве, Гародні, Наваградку й Віцебску, на якіх гуслях гралі ў Старым Менску, якія гуслі бачыў Кірыла Тураўскі. Як змяніліся гуслі са стагоддзямі: якімі гуслямі натхняўся Францыск Скарына, якія гуслі прынеслі этнографам сяляне ў XIX - пачатку XX стагоддзя... Галоўнае што атрымалася ўратаваць з вогнішча - гэта веды.
Я хачу працягваць сваю працу -- аднавіць і рэарганізаваць майстэрню у лепшым і больш бяспечным выглядзе. Хачу, каб беларускія гуслі працягвалі граць па ўсім свеце.
Было б лёгка апусціць рукі і здрадзіць сваёй мары. толькі я ўпэўнены, што з дапамогай такіх добрых, верных і чуллівых сяброў з усяго свету, аднавіць гэтую важную працу рэальна. Хутка. І мы з вамі яшчэ зайграем і спяем!
План. Што трэба зрабіць:
- Разабраць папялішча;
- Збудаваць дом з вогнебяспечных матэрыялаў; да стану, каб можна было працаваць над гуслямі - праведзена электрычнасць, вада з неба не льецца за каўнер;
- Набыць мінімальны набор прыладаў, каб можна было пачынаць працаваць над гуслямі.
Як дапамагчы. Калі вы за мяжой, найлепшая дапамога - грашовая. Вось па гэтай спасылцы сабраныя разам усе варыянты для замежнікаў: https://linktr.ee/gusliby
Лепшы варыянт як пералічыць грошы ў межах Беларусі. Перевод по ЕРИП. Для этого необходимо выбрать соответствующий раздел в вашем интернет-банкинге, затем раздел в ЕРИП «Банковские, финансовые услуги» - «Банки, НКФО» - «БПС-Сбербанк» - «Пополнение счета с картой». Для перевода необходимо указать номер договора или номер счета в формате IBAN.
В данном случае нет комиссии между банками.
Мой IBAN: BY65BPSB3014F000000005895730,
звычайна дастаткова лічбаў пасля нулёў: 5895730,
можа спатрэбіцца таксама
Імя: Чумаков Александр Александрович
УНП: 100219673
Код банка: BPSBBY2X (ОАО "Сбер Банк", былы БПС)
- даслаць ахвяраванні,
- замовіць у мяне гуслі,
- набыць маю музыку.
Таксама вельмі карыснай будзе інфармацыйная і арганізацыйная дапамога:
- публікацыі ў медыях
- пошук спонсараў
- пошук замоўцаў / дыстрыб'юцыя / продаж дыскаў, гусляў
- прапановы жывых выступаў, каб я мог зарабіць грошай на адбудову майстэрні
- рэпосты, публікацыі пра аднаўленне майстэрні gusli.by
- пераклады гэтай (і іншых публікацый) на польскую, нямецкую і іншыя мовы для кааперацыі з замежнымі медыя.
Звярніцеся з гэтымі прапановамі да мяне ў Скайп: Skype:ales_chumakou
ці Facebook Messeger https://www.facebook.com/ales.cumakou/
Мае дарагія сябры, я аддзячу Вас:
- Зніжкі (да 100%) на новыя інструменты майго вырабу;
- Прыватныя ўрокі ігры на гуслях (сустрэчы ці відэа-сувязь);
- Навучу вас мастацтву майстравання гусляў;
- Выступлю на вашым свяце;
- Дыскі з маёй музыкай поштай па ўсім свеце і лічбовыя копіі дыскаў - онлайн.
|
У наяўнасці. Набыць гуслі сёння:
 |
13-струнныя крылападобныя гуслі $495 (у наяўнасці, можна забраць проста зараз) (гуслі+пас+футляр+заняткі) Корпус: клён. Голасная дошка: елка. Калкі: металічныя (вірбелі). У камплекце футляр, настроечны ключ, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
Прададзеныя. Можна замовіць падобныя:
 |
5-струнныя лірападобныя гуслі "Славіша" $200 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя ляцяць у Ізраіль) Корпус: елка. Голасная дошка: дуб. Калкі: груша. Нацяжэнне струн слабое. Рэпліка славутай археалагічнай знаходкі з Ноўгарада. Падрабязнасці... |
|
 |
11-струнныя крылападобныя гуслі $465 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя ляцяць у ЗША, Вермонт) Корпус: елка. Голасная дошка: елка. Калкі: груша. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
 |
11-струнныя крылападобныя гуслі $465 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя застаюцца ў Менску) Корпус: елка. Голасная дошка: елка. Калкі: клён. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
 |
11-струнныя крылападобныя гуслі $465 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя застаюцца ў Менску) Корпус: елка. Голасная дошка: елка. Калкі: груша. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
 |
11-струнныя крылападобныя гуслі $465 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя ляцяць у Кітай) Корпус: вольха. Голасная дошка: елка. Калкі: груша. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
 |
11-струнныя крылападобныя гуслі $465 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя застаюцца ў Менску) Корпус: вольха. Голасная дошка: елка. Калкі: груша. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
 |
11-струнныя крылападобныя гуслі, альтовыя, з п'езагуказдымальнікам $565 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя ляцяць у Канаду) Корпус: вольха. Голасная дошка: елка. Калкі: груша. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
 |
11-струнныя крылападобныя гуслі $465 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя ляцяць у ЗША, Тэхас) Корпус: вольха. Голасная дошка: елка. Калкі: груша. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
 |
11-струнныя крылападобныя гуслі $465 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя застаюцца ў Менску) Корпус: вольха. Голасная дошка: елка. Калкі: груша. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
 |
11-струнныя крылападобныя гуслі "Дзень Святога Патрыка" $465 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя застаюцца ў Менску) Корпус: вольха. Голасная дошка: елка. Калкі: груша. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
 |
9-струнныя кантэле $330 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя едуць у Тальяці, Расія) Корпус: вольха. Галасная дошка: елка. Колкі: груша. Натяжэнне струн сярэдняе. Падрабязнасці... |
|
 |
12-струнныя крылападобныя гуслі $485 (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя застаюцца ў Менску) Корпус: елка. Голасная дошка: елка. Калкі: клён. Нацяжэнне струн слабое. У камплекце футляр, плецены пас для грання стоячы. Падрабязнасці... |
|
Як гучаць мае гуслі:
Як ідзе праца:
 |
 |
 |
Мы выкарыстоўваем рознае дрэва, але пераважна елку. Як высушаную, так и не (залежыць ад пажаданага выніку). На фота — дошка, прывезеная з этнаграфічнай экспедыцыі, з паўвекавой, больш чым натуральнай, сушкай пад ганкам вясковай хаты.
|
 |
Мы можам выкарыстоўваць станкі і ручны электраінструмент, а можам працаваць і старадаўнім спосабам — з дапамогай сякеры і нажа (усё залежыць ад пажаданага выніку).
|
 |
 |
 |
 |
Рэзанатар выбіраецца зверху ці знізу, магчымы, па жаданню, некаторыя вольныя мадернизацыі, напрыклад інкрустацыя палоскай больш цвёрдага дрэва пад калковы шэраг.
|
 |
Надзейна прыклееная дэка альбо традыцыйнымі сталярнымі клеямі, альбо чым-небудзь больш сучасным — гарантыя даўгавечнасці вашага інструмента.
|
 |
 |
 |
 |
Ключ для драўляных калкоў дапаможа больш зручна настройваць інструмент.
|
 |
Традыцыйны пас, сплецены залатымі ручкамі беларускіх дзяўчат, не толькі дазволіць вам выступать стоячы, але і паслужыць цудоўным упрыгожаннем інструмента.
|
 |
 |
 |
 |
Цвёрды "самалётны" кейс падоўжыць жыццё інструмента, і супакоіць вашы нервы ў любой вандроўцы. Інструменту не будзе шкодная ніякая транспартыроўка. Можна нават здаваць у багаж, падарожнічаючы самалётам. Галоўная вартасць "самалётнага" кейсу — магчымасць грузіць інструменты ў такіх кейсах адзін на аднаго пры транспарціроўцы.
|
 |
Альтэрнатывай "самалётнаму" кейсу каркасны сумачны футляр. Футляр мае тры слаі абароны: ад вільгаці, ад падзення і ад пранікаючых удараў. Прыемным бонусам будуць кішэнькі, аддзяленні, надзейныя маланкі, ручкі ды раменьчыкі. А галоўная вартасць — лёгкасць.
|
 |
Алесь Чумакоў. Мінск. 2022 год. Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283
|