








|
 |
9-струнныя лірападобныя гуслі XIII века (модэрнізаваныя)
$465
(прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя)
(гэтыя едуць у Данію)
Звязацца з майстрам і замовіць інструмент
Лірападобныя гуслі [гуслі з ігравым вакном] — самая старадаўняя разнавіднасць гусляў.
Аб інснаванні гусляў такога кшталту не было аніякіх сведчанняў да 1957 года.
У 1957 годзе на Нярэўскім раскопе в Ноўгарадзе архэолагі знаходзяць надзвычай прыгожы музычны інструмент.
Степень захаванасці — дастатковая для довалі дакладнага аднаўлення.
Датаванне: першая палова XIII ст. Перад вамі рэканструкцыя гэтых гусляў.
На сённяшні дзень в Расіі, Украіне і Польшчы зноёдзеныя фрагменты ужо 20 лірападобных гусляў XI—XIII стст,
што дазваляе казаць пра лірападобныя гуслі як пра шырокую культурную з'яву таго часу.
З "нярэўскай" знаходкай звязаныя некалькі памылковых поглядаў, якія спарадзіла "вольная" рэстаўрацыя арыгіналу.
Сярод шэрагу дапушчэнняў, там был дададзены 9-й калок і, адпаведна, 9-я струна, якой насамрэч не было.
Часта, калі мяне просяць зрабіць рэканструкцыю гэтых гусляў, кажуць:
хачу 9 струн, як у музэі. Ды й увогуле: у маладых выканаўцаў ёсць дзіўнае
памкненне займець гуслі на як можна большую колькасць струнаў.
Імкнуся адгаворваць, але часам згаджаюся вырабіць падобныя гуслі з 9-ю струнамі.
А бывае, просяць: "мне абавязкова, каб металічныя калкі былі, і каб ключыкам круціліся". Вось так апынулася і на гэты раз.
Я адразу ўявіў: у які грувасткі жах з тоўстым вірбельбанкам і фартэпіяннымі вірбелямі — ператворыцца некалі танюткі, прыгажэнны, з выразанымі птушкамі — адкрылак "нярэўскіх" гусляў...
І прыдумаў элегантнае вырашэнне, як сумясціць несумеснае — даўнюю гісторыю і сучаснасць. Адкрылак інструмента пакінуў абсолютна гістарычным, а мадэрн зрабіў з супрацьлеглага боку.
На шчасце ў арыгінальнай "нярэўскай" знаходцы невядомы сярэднявечны аўтар пакінуў дастаткова таўшчыні для такой ідэі.
Спярша засмучала, што калкі будуць з абодвух бакоў: драўляныя ў адкрылку, металічныя ў пятцы. Сумнеў быў: ці будзе зручна. Але першы ж досвед наладжвання струн сумневы адкінуў.
Зручна — не тое слова! Хуткая падстройка драўляных калкоў руками, больш дакладная — вірбелямі знізу ключом. Інструмент выглядае са сцэны як 100% гістарычны, увесь мадэрн хаваецца на каленях музыканта.
Я застаўся задаволены і зручнасцю, і гучаннем, і гатовы гэтую мадель вырабляць і надалей. Сюды бы яшчэ датчык урэзаць — і увогуле цудоўнае рашэнне было бы для гурта сярэднявечнай музыкі. Замаўляйце!
Хоць я заўсёды на баку поўнай рэканструкцыі ў дэталях.
Корпус: елка. Елка — ідэальны варыянт для карпусов лірападобных гусляў.
З прычыны асаблівасцяў канструкцыі лірападобных гусляў матэрыял корпуса ў іх павінны валодаць усімі ўласцівасцямі, якімі ў больш позніх інструментах валодае галасная дошка, дэка.
Пакрыццё: васкаванне.
Галасная дошка: дуб. Дуб — адзіны варыянт дрэва для галосной дошкі лірападобных гусляў.
Гэта абумоўлена незвычайнай канструкцыей лірападобных гусляў, якая прасочваецца ва ўсіх археалагічных знаходках.
Калкі: клён. Клён цікавы як матэрыял для калкоў тым, што волокны ў яго не выразныя, ён цвёрды, але ў той жа час паверхня клёну досыць мяккая для таго,
каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.
|