Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэта адзіны
традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах
даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.
Корпус: вольха. Вольха, нароўні з елкай і
сасной, — найбольш традыцыйны матэрыял для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Да прыкладу, з вольхі зроблены корпус беларускіх гусляў з калекцыі
Е. Р. Раманава (Расійскі этнаграфічны музей). Гуслі з альховымі карпусамі збалансаваны па тэмбрах і гучнасці. Такія інструменты моцныя і
надзейныя.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне.
На адкрылку выразаны сымбаль распрацаваны разам з замоўцам.
Голасная дошка: елка. Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для галасной дошкі.
Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай галасной дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні.
А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.
Калкі: груша. Груша — ідэальны матэрыял для калкоў. Груша вельмі цвёрдае дрэва, але ў той жа час паверхня грушы досыць мяккая для таго,
каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.
Струны: голыя стальныя, нацяжэнне слабое. Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць
сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.026" да 0.013". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне,
тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент),
а занадта слаба нацягнутыя не граюць стройна. Прапанаваны тут варыянт аптымальны для гэтай мадэлі гусляў.
Асноўныя танальнасці: Am (ля мінор), С (до мажор), G (соль мажор).
Гэтыя гуслі гучаць значна ніжэй звычайных, хоць дыяпазон і адрозніваецца ўсяго дзвюма новымі басовымі струнамі 1-D и 2-E.
Дзеля параўнання звыклы строй гусляў:
На гэтым адрозненні скончваюцца. Уся аплікатура, уся тэхніка - ідэнтычны. Як быццам вы выкарыстоўваеце гітару з кападастрам.
Датчык: шмат год эксперыментаў з падгучкай гусляў на сцэне,
прывялі мяне да гэтай мадэлі п'езагуказдымальніка. Тут ідэальна выгучаны аксамітныя, тыповыя для гусляў басы, што з дапамогай мікрафону звычайна немагчыма на сцэне з-за зваротнай сувязі.
Тут падкрэсленая атака, але не замоцна - чым грэшныя звычайна ўсе альтэрнатыўныя варыянты здымання. Я па-ранейшаму застаюся прыхільнікам падгучкі гусляў на сцэне мікрафонам.
Мікрафон перадае ўсё багацце гучання гусляў. Але датчык - гэта вельмі зручна. Часта дазваляю сабе здымаць гуслі толькі з дапамогай датчыку.
Але найлепшым варыянтам паднучкі ёсць мікс п'езагуказдымальніку і мікрафону.
Футляр:
У камплекце каркасны сумачны футляр. Звонку воданепранікальная тканіна, а ўсе сценкі пракладзены двума слаямі пенкі і слоем цвёрдага пластыка.
Лепшая комплексная абарона інструмента ад вады, падзенняў і ўдараў. Зручныя шлейкі для пераноскі за спіной, мяккія ручкі для гарызантальнай і
вертыкальнай пераноскі. Дзьве вынасныя кішэні фармату A4, адно ўнутранае аддзяленне для дробязяў.
Плецены пас для грання стоячы:
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.