  |  
| 
 9-струнные кантеле
  $330
  (проданы, но всегда можно заказать себе похожие) (гэтыя едуць у Тальяці, Расія)
  Связаться с мастером и заказать инструмент
  
Кантэле — найбольш распаўсюджаны тып гусляў без адкрылка традыцыйны для Фінляндыі і Карэліі. Эстонская дзяўбаная канэль мае шмат агульных рыс са старадаўнімі дзяўбанымі фінскімі кантэле.
У сваю чаргу курземскія кокле, жамойцкі і аўкштайцкі канклес і кантэле таксама вельмі роднасныя інструменты. Але інструмент на фота — менавіта кантэле.
У ім свядома выкананыя тыповыя для старадаўніх кантэле ponsi (заканчэнне корпуса дзюбкай ў вобласці струнатрымальніка), ponnen lovi (клямар струнатрымальніка круглявай формы) і kierukka
(дэкаратыўны завіток).
  
Корпус: вольха. Вольха, нароўні з елкай і
сасной, — найбольш традыцыйны матэрыял для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Да прыкладу, з вольхі зроблены корпус беларускіх гусляў з калекцыі
Е. Р. Раманава (Расійскі этнаграфічны музей). Гуслі з альховымі карпусамі збалансаваны па тэмбрах і гучнасці. Такія інструменты моцныя і
надзейныя. 
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне. 
  
Голасная дошка: елка. Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для галасной дошкі. 
Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай галасной дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні. 
А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.
   |  
  | 
  | 
  |  
| 
 Калкі: груша. Груша — ідэальны матэрыял для калкоў. Груша вельмі цвёрдае дрэва, але ў той жа час паверхня грушы досыць мяккая для таго, 
каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.
  
 |  
  | 
  | 
  |  
| 
 Струны: голыя стальныя, нацяжэнне сярэдняе. Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць 
сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у 9-струнным камплекце сярэдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.022" да 0.013". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне,
тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент),
а занадта слаба нацягнутыя не строяць. Прапанаваны тут варыянт задаволіць любога пачаткоўца гусляра, а вось калі дойдзе да замены струн — у вас будзе выбар. Зрэшты, калі іх не ірваць спецыяльна,
струны на гуслях жывуць шмат гадоў. Можна прывыкнуць да такога нацяжэння і ўжо не захацець нічога мяняць.
  
 |  
  | 
  | 
Футляр: 
У камплекце каркасны сумачны футляр. Звонку воданепранікальная тканіна, а ўсе сценкі пракладзены двума слаямі пенкі і слоем цвёрдага пластыка. 
Лепшая комплексная абарона інструмента ад вады, падзенняў і ўдараў. Зручная шлейка для пераноскі за спіной, мяккая ручка для гарызантальнай пераноскі
і пяцелька для вертыкальнай пераноскі. Адна вынасная кішэня для дробязяў.
 
  
 |  
  |  
| 
 Звязацца з майстрам і замовіць інструмент  |  
  |  
 
 
Алесь Чумакоў. Мінск. 2025 год. Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283 
 |