 
  
  
  | 
  | 
 8-струнныя лірападобныя гуслі XIII века
  $465 (у наяўнасці, можна забраць зараз) (гуслі+футляр+заняткі)
  Звязацца з майстрам і набыць інструмент
  
Лірападобныя гуслі [гуслі з ігравым вакном] — самая старадаўняя разнавіднасць гусляў. 
Аб інснаванні гусляў такога кшталту не было аніякіх сведчанняў да 1957 года.
У 1957 годзе на Нярэўскім раскопе в Ноўгарадзе архэолагі знаходзяць надзвычай прыгожы музычны інструмент.
Степень захаванасці — дастатковая для довалі дакладнага аднаўлення.
Датаванне: першая палова XIII ст. Перад вамі рэканструкцыя гэтых гусляў.
На сённяшні дзень в Расіі, Украіне і Польшчы зноёдзеныя фрагменты ужо 20 лірападобных гусляў XI—XIII стст, 
што дазваляе казаць пра лірападобныя гуслі як пра шырокую культурную з'яву таго часу.
  
З "нярэўскай" знаходкай звязаныя некалькі памылковых поглядаў, якія спарадзіла "вольная" рэстаўрацыя арыгіналу. 
Сярод шэрагу дапушчэнняў, там был дададзены 9-ы калок і, адпаведна, 9-я струна, якой насамрэч не было.
 
  
Корпус: елка. Елка — ідэальны варыянт для карпусов лірападобных гусляў.
З прычыны асаблівасцяў канструкцыі лірападобных гусляў матэрыял корпуса ў іх павінны валодаць усімі ўласцівасцямі, якімі ў больш позніх інструментах валодае галасная дошка, дэка.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне. 
  
Галасная дошка: дуб. Дуб — адзіны варыянт дрэва для галосной дошкі лірападобных гусляў. 
Гэта абумоўлена незвычайнай канструкцыей лірападобных гусляў, якая прасочваецца ва ўсіх археалагічных знаходках. 
 Калкі: клён. Клён цікавы як матэрыял для калкоў тым, што волокны ў яго не выразныя, ён цвёрды, але ў той жа час паверхня клёну досыць мяккая для таго, 
каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.
  
 | 
 Струны: голыя стальныя, нацяжэнне сярэдняе, танальнасць до мажор. Металічныя струны магчыма стаялі нават на арыгінальных гуслях "Славіша" XI стагоддзя, і найбольш пасуюць 
сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце: ад 0.021" да 0.011". 
 | 
 Футляр: 
У камплекце бяспечны футляр, так званы "самалётны кейс". Моцны, трывалы фанерны каркас. Штучная кожа "вініліс" звонку. Мяккая падкладка з ворсам унутры.
Лепшая абарона інструмента пры перавозках інструмента ў багажы самалёта, аўтобуса ці пры шчыльнай загрузцы багажніку асабістага аўто.
Зручныя ручкі для вертыкальнай і гарызантальнай пераноскі.
 
  
 |