|
|
Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэта адзіны
традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах
даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.
Корпус: елка. Елка, вольха і
сасна — найбольш традыцыйныя матэрыялы для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Першыя гуслі, якія трапілі да мяне ў рукі, былі з елкі.
Яловыя гуслі маюць вельмі яркае цёплае гучанне. У гуку такіх гусляў больш прыемных сярэдніх частотаў, найбольш блізкіх да тэмбру чалавечага голасу.
Такія інструменты лёгкія, часта з выразнай драўлянай тэкстурай.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне.
На адкрылку выразаны сымбаль тыповы для беларускага народнага арнаменту.
Голасная дошка: елка. Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для галасной дошкі.
Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай галасной дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні.
А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.
Калкі: клён. Клён цікавы як матэрыял для калкоў тым, што волокны ў яго не выразныя, ён цвёрды, але ў той жа час паверхня клёну досыць мяккая для таго,
каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.
Струны: голыя стальныя, нацяжэнне слабое. Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць
сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.021" да 0.011". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне,
тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент),
а занадта слаба нацягнутыя не граюць стройна. Прапанаваны тут варыянт аптымальны для гэтай мадэлі гусляў.
Футляр:
У камплекце каркасны сумачны футляр. Звонку воданепранікальная тканіна, а ўсе сценкі пракладзены двума слаямі пенкі і слоем цвёрдага пластыка.
Лепшая комплексная абарона інструмента ад вады, падзенняў і ўдараў. Зручныя шлейкі для пераноскі за спіной, мяккія ручкі для гарызантальнай і
вертыкальнай пераноскі. Дзьве вынасныя кішэні фармату A4, адно ўнутранае аддзяленне для дробязяў.
Плецены пас для грання стоячы:
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.
|