|
|
5-струнныя лірападобныя гуслі "Славіша"
$200
(прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя)
(гэтыя гуслі ляцяць у Англію)
Звязацца з майстрам і замовіць інструмент
Лірападобныя гуслі [гуслі з ігравым вакном] самая старадаўняя разнавіднасць гусляў. Дзьве самыя раннія археалагічныя знаходкі гусляў датуюць X стагоддзем (Аполе, Польша) і XI стагоддзем (Ноўгарад, Расія).
Менавіта гэтыя наўгародскія гуслі "Славіша" і паслужылі крыніцай для стварэння, не пабаюся сцвярджаць, даволі дакладнай рэканструкцыі, якую вы бачыце на фота.
Інструмент з Аполя незвычайна малы ў памерах і, хутчэй за ўсё, гэта дзіцячая цацка, хоць і дакладна паўтараючая ўсе прынцыпы выраблення лірападобных гусляў, але
ўсё ж у мініацюры. У той час як наўгародская знаходка мае ўсе шансы называцца прафесійным музычным інструментам для свайго часу.
Так, гуслі "Славіша" ўжо не самыя раннія са знойдзеных гусляў, але ўжо дакладна, гэта самая ранняя з археалагічных знаходак гусляў, якая падыйдзе нават сучаснаму
музыканту для таго, каб выступіць з сур'ёзным рэпертуарам перад даволі крытычна настроенай публікай.
Корпус: елка. Елка — ідэальны варыянт для карпусов лірападобных гусляў.
З прычыны асаблівасцяў канструкцыі лірападобных гусляў матэрыял корпуса ў іх павінны валодаць усімі ўласцівасцямі, якімі ў больш позніх інструментах валодае галасная дошка, дэка.
Пакрыццё: васкаванне.
Галасная дошка: дуб. Дуб — адзіны варыянт дрэва для галосной дошкі лірападобных гусляў.
Гэта абумоўлена незвычайнай канструкцыей лірападобных гусляў, якая прасочваецца ва ўсіх археалагічных знаходках.
|
|
|
|
Калкі: клён. Клён цікавы як матэрыял для калкоў тым, што волокны ў яго не выразныя, ён цвёрды, але ў той жа час паверхня клёну досыць мяккая для таго,
каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.
|
|
|
Струны: голыя стальныя, нацяжэнне слабое, танальнасць ля. Металічныя струны магчыма стаялі нават на арыгінальных гуслях "Славіша" XI стагоддзя, і найбольш пасуюць
сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце вар'іруюцца ад 0.018" да 0.014". Такі выбар нацяжэння і вышыні гучання абумоўлены інфармацыяй аб дроце XI стагоддзя з сплава з вялікім утрыманнем золата і, як лічаць даследчыкі,
нацяжэнне такіх струн было бы параўнальна немоцным і танальнасть павінна быць даволі нізкая.
|
|
|
|
Фестывальны футляр: Добрая опцыя для ўдзелу ў фестывалях старадаўняй культуры. У бяспечным інструментальным кейсе гуслі можна прывезці на фестываль у машыне.
А па фестывалі ўжо хадзіць без сучасных рэчаў. Такая фестывальная торба не гарантуе 100% бяспеку інструмента, але ўсё ж з'яўляецца пэўнай абаронай вашых любімых гусляў. Раю звярнуць увагу на гэтую опцыю,
кошт больш чым прыемны. Нефарбаваныя бафоўна ці лён звонку, мяккая падкладка, мяккае донца, шлейка на плячо, завязкі ўверсе.
|
|
Звязацца з майстрам і замовіць інструмент |
|
Алесь Чумакоў. Мінск. 2024 год. Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283
|