Locations of visitors to this page

English Беларуская мова Русский язык


11-струнныя крылападобныя гуслі

$465

(прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя)
(эти остаются в Минске)


Звязацца з майстрам і замовіць інструмент

Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэта адзіны традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.

Корпус: елка.
Елка, вольха і сасна — найбольш традыцыйныя матэрыялы для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Першыя гуслі, якія трапілі да мяне ў рукі, былі з елкі. Яловыя гуслі маюць вельмі яркае цёплае гучанне. У гуку такіх гусляў больш прыемных сярэдніх частотаў, найбольш блізкіх да тэмбру чалавечага голасу. Такія інструменты лёгкія, часта з выразнай драўлянай тэкстурай.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне. На адкрылку выразаны сымбаль тыповы для беларускага народнага арнаменту.

Голасная дошка: елка.
Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для голасной дошкі. Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай голаснай дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні. А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.

Калкі: груша.
Груша — ідэальны матэрыял для калкоў. Груша вельмі цвёрдае дрэва, але ў той жа час паверхня грушы досыць мяккая для таго, каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.

Струны: голыя стальныя, нацяжэнне слабое.
Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.022" да 0.011". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне, тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент), а занадта слаба нацягнутыя не граюць стройна. Прапанаваны тут варыянт аптымальны для гэтай мадэлі гусляў.

Футляр:
У камплекце каркасны сумачны футляр. Звонку воданепранікальная тканіна, а ўсе сценкі пракладзены двума слаямі пенкі і слоем цвёрдага пластыка. Лепшая комплексная абарона інструмента ад вады, падзенняў і ўдараў. Зручныя шлейкі для пераноскі за спіной, мяккія ручкі для гарызантальнай і вертыкальнай пераноскі. Дзьве вынасныя кішэні фармату A4, адно ўнутранае аддзяленне для дробязяў.

Плецены пас для грання стоячы:
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.

Звязацца з майстрам і замовіць інструмент


Алесь Чумакоў. Мінск. 2020 год.
Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283