Locations of visitors to this page

English Беларуская мова Русский язык


13-струнныя крылападобныя гуслі

$495
(у наяўнасці, можна забраць проста зараз)

(гуслі+пас+футляр+заняткі)



Звязацца з майстрам і набыць гэты інструмент

Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэта адзіны традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.

Корпус: клён.
Клён — легендарны матэрыял для карпусоў гусляў. Старадаўні эпітэт "яраўчатыя", "яворчатыя" — гэта пра гуслі з клёну. Кляновыя гуслі маюць вельмі глыбокае гучанне, багатае на фарбы і адценні. Такія інструменты цяжкія, з вельмі прыгожай, уласцівай толькі клёну, драўлянай тэкстурай. Клён — ідэальны матэрыял для таго, каб металічныя калкі (вірбелі) доўга служылі.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне. На адкрылку няма разьбы, тут пастаралася сама прырода. Выразная натуральная тэкстура дрэва.

Голасная дошка: елка.
Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для галасной дошкі. Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай галасной дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні. А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.

Калкі: металічныя (вірбелі).
Для карпусоў з цяжкога дрэва (напрыклад клёну) цікавым варыянтам калкоў будуць вірбелі, калкі для фартэпіяна. Такая мадэрнізацыя дае іншае гучанне інструмента, меньш драўлянай цеплыні ў гуку, больш жорсткае і дакладнае гучанне. Патрабуюць спецыяльнага настроечнага ключа (ідзе ў камплекце).

Струны: голыя стальныя, нацяжэнне слабое.
Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце слабога нацяжэння вар'іруюцца ад 0.022" да 0.010". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне, тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент), а занадта слаба нацягнутыя не граюць стройна. Прапанаваны тут варыянт аптымальны для гэтай мадэлі гусляў.

Футляр:
У камплекце каркасны сумачны футляр. Звонку воданепранікальная тканіна, а ўсе сценкі пракладзены двума слаямі пенкі і слоем цвёрдага пластыка. Лепшая комплексная абарона інструмента ад вады, падзенняў і ўдараў. Зручныя шлейкі для пераноскі за спіной, мяккія ручкі для гарызантальнай і вертыкальнай пераноскі. Дзьве вынасныя кішэні фармату A4, адно ўнутранае аддзяленне для дробязяў.

Плецены пас для грання стоячы:
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.


Прыклад гучання гэтых гусляў:



Звязацца з майстрам і набыць гэты інструмент


Алесь Чумакоў. Мінск. 2024 год.
Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283