  |  
| 
 11-струнныя крылападобныя гуслі
  $465
  (прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя) (гэтыя застаюцца ў Мінску)
  Звязацца з майстрам і замовіць інструмент
  
Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэта адзіны
традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах 
даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.
  
Корпус: вольха. Вольха, нароўні з елкай і
сасной, — найбольш традыцыйны матэрыял для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Да прыкладу, з вольхі зроблены корпус беларускіх гусляў з калекцыі
Е. Р. Раманава (Расійскі этнаграфічны музей). Гуслі з альховымі карпусамі збалансаваны па тэмбрах і гучнасці. Такія інструменты моцныя і
надзейныя. 
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне. 
На адкрылку выразаны беларускі народны сімвал "Лапа на дванаццаць растоў" (засеянае поле, ўсходы,
квітнеючая зямля, квітнеючая ніва, зямля продкаў, вернасць абрадам і традыцыям сваёй зямлі).
  
Голасная дошка: елка. Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для галасной дошкі. 
Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай галасной дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні. 
А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.
   |  
  | 
  | 
  |  
| 
 Калкі: груша. Груша — ідэальны матэрыял для калкоў. Груша вельмі цвёрдае дрэва, але ў той жа час паверхня грушы досыць мяккая для таго, 
каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.
  
 |  
  | 
  | 
  |  
| 
 Струны: голыя стальныя, нацяжэнне слабое. Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць 
сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.022" да 0.011". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне,
тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент),
а занадта слаба нацягнутыя не граюць стройна. Прапанаваны тут варыянт аптымальны для гэтай мадэлі гусляў.
  
 |  
  | 
  | 
  |  
| 
 Футляр: 
У камплекце каркасны сумачны футляр. Звонку воданепранікальная тканіна, а ўсе сценкі пракладзены двума слаямі пенкі і слоем цвёрдага пластыка. 
Лепшая комплексная абарона інструмента ад вады, падзенняў і ўдараў. Зручныя шлейкі для пераноскі за спіной, мяккія ручкі для гарызантальнай і 
вертыкальнай пераноскі. Дзьве вынасныя кішэні фармату A4, адно ўнутранае аддзяленне для дробязяў.
  Плецены пас для грання стоячы: 
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.
 
  
 |  
| 
 Звязацца з майстрам і замовіць інструмент  |  
  |  
 
 
Алесь Чумакоў. Мінск. 2020 год. Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283 
 |