 |
|
11-струнныя крылападобныя гуслі
$465 (у наяўнасці, можна забраць проста зараз) (гуслі+пас+футляр+заняткі)
Звязацца з майстрам і набыць гэты інструмент
|
|
Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэта адзіны
традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах
даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.
Корпус: ліпа. Ліпа і дуб — самыя старадаўнія і легендарныя пароды дрэваў для вырабу гусляў. У балцкіх дайнах (традыцыйных спевах) гуслі з ліпы сустракаюцца неаднойчы. Часам у песнях праводзяцца паралелі: ліпа звязаная з жаночым, дуб — з мужчынскім.
Сустракаюцца і археалагічныя знаходкі гусляў з ліпы. Ліпа — ліствовае сярэдняй цвёрдасці дрэва (так жа як альха, асіна і г.д.). Адапаведна ад ліпавага корпусу можна чакаць прыемна збалансаваных частотаў у гучанні. Такія інструменты не цяжкія, драўляная тэкстура не вельмі выразная.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне.
|
 |
 |


 |
 |
На адкрылку выразана сярэднявечная выява з усходняй Еўропы, якая аплецена арнаментам, тыповым для сярэднявечных гусляў.
Галасная дошка: елка. Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для галасной дошкі.
Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай галасной дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні.
А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.
Калкі: клён. Клён цікавы як матэрыял для калкоў тым, што валокны ў яго невыразныя, ён цвёрды, але ў той жа час паверхня клёну досыць мяккая для таго,
каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.
|
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
 |
Струны: голыя стальныя, нацяжэнне слабое. Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць
сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.021" да 0.011". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне,
тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент),
а занадта слаба нацягнутыя не граюць стройна. Прапанаваны тут варыянт аптымальны для гэтай мадэлі гусляў.
Футляр:
У камплекце каркасны сумачны футляр. Звонку воданепранікальная тканіна, а ўсе сценкі пракладзены двума слаямі пенкі і слоем цвёрдага пластыка.
Лепшая комплексная абарона інструмента ад вады, падзенняў і ўдараў. Зручныя шлейкі для пераноскі за спіной, мяккія ручкі для гарызантальнай і
вертыкальнай пераноскі. Дзьве вынасныя кішэні фармату A4, адно ўнутранае аддзяленне для дробязяў.
Плецены пас для грання стоячы:
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.
|
 |
|
Звязацца з майстрам і набыць гэты інструмент |
 |
Алесь Чумакоў. Мінск. 2025 год. Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283 Майстар музычных інструментаў, чалец Беларускага саюза майстроў народнай творчасці
|