Асноўным напрамкам навучання ў нас з вамі будуць — 11 струнныя крылападобныя гуслі.
Чаму вы навучыцеся ў рамках стартавага курса (4 заняткі):
- яшчэ на першым занятку разам разбярэм вашу любімую песню на гуслях;
- вы пачуеце ўсё пра гісторыю і ўстройства гусляў;
- навучыцеся настройваць інструмент;
- атрымаеце асновы нотнай граматы (будзе займальна: 11 струн — 11 нот);
- выпрацуеце зручную бяспечную пасадку і пастаноўку рук;
- разам здымем відэа для сацсетак.
Чым мы будзем займацца пры працягу навучання:
- разам падбярэм і складзем ваш рэпертуар;
- засвоім законы і прынцыпы выканаўчага майстэрства;
- разам падрыхтуем вашу канцэртную праграму (сольна або ў ансамблі);
- арганізуем ваш выступ на канцэртнай пляцоўцы горада Мінска.
Працягласць аднаго занятку 45-60 хвілін Кошт аднаго занятку 100 руб
Можна набыць відэа "Гусли. Базовый курс" і займацца самастойна!
У камфортных умовах, не выходзячы з дому вы авалодаеце асноўнымі прыёмамі грання і пачнеце ўпэўнена граць на сваіх гуслях!
Відэа-курс складаецца з 7 заняткаў:
- Пасадка і пастаноўка рук
- Ставім першы акорд (C - до мажор)
- Правая рука. Арпеджыо
- Правая рука. Брацанне
- Левая рука. Перастаноўка акордаў (F - фа мажор)
- Левая рука. Трэці акорд (G7 - соль мажор сэптакорд)
- Левая рука. Шчыпок
Вы падпісываецеся на мой канал YouTube, звязваецеся са мной, паведамляеце мне e-mail вашага Google-акаунта, атрымліваеце рэквізіты для аплаты, аплачваеце - і я адкрываю Вам доступ да навучальных відэа на YouTube.
Кошт відэа-курса $100 Усім, хто набывае гуслі у мяне, гэтыя відэа будуць даступныя бясплатна.
|