Locations of visitors to this page

English Беларуская мова Русский язык


11-струнныя крылападобныя гуслі

$465

(прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя)
(гэтыя едуць у Мэрылэнд, ЗША)


Звязацца з майстрам і замовіць інструмент

Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэта адзіны традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.

Корпус: елка.
Елка, вольха і сасна — найбольш традыцыйныя матэрыялы для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Першыя гуслі, якія трапілі да мяне ў рукі, былі з елкі. Яловыя гуслі маюць вельмі яркае цёплае гучанне. У гуку такіх гусляў больш прыемных сярэдніх частотаў, найбольш блізкіх да тэмбру чалавечага голасу. Такія інструменты лёгкія, часта з выразнай драўлянай тэкстурай.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне. Адкрылак аздоблены арнаментам, характэрным для твораў мастацтва 12 стагоддзя ўсходняй Еўропы ў тым ліку і археалагічных знаходак гусляў. Колер і ўнікальная разьба па адкрылку — робяць ваш інструмент адзіным і непаўторным.

Голасная дошка: елка.
Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для галасной дошкі. Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай галасной дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні. А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.

Калкі: "мікс" - металічныя (вірбелі)
плюс кляновыя імітацыі драўляных калкоў.

Калі раптам вам цяжка карыстацца драўлянымі калкамі, на дапамогу прыходзяць металічныя вірбелі (калкі для фартэпіяна) са зручным настроечным ключом (ідзе ў камплекце), з якім здолее настроіць свае гуслі нават дзіця. Але ў вірбеляў ёсць свае недахопы. І самы важкі з іх - такая мадэрнізацыя дае іншае гучанне інструмента, меньш драўлянай цеплыні ў гуку. Інструмент набывае больш жорсткае гучанне і нават з'яўляюцца непрыемныя прыгукі. Але ў варыянце "мікс" струна, адыходзячы ад вірбеля, далей абапіраецца на імітацыю драўлянага калка, што дазваляе наблізіць гучанне інструмента да традыцыйнага. А зручнасць карыстання настроечным ключом - застаецца.

Струны: голыя стальныя, нацяжэнне слабое.
Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.021" да 0.011". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне, тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент), а занадта слаба нацягнутыя не граюць стройна. Прапанаваны тут варыянт аптымальны для гэтай мадэлі гусляў.

Футляр:
У камплекце бяспечны футляр, так званы "самалётны кейс". Моцны, трывалы фанерны каркас. Штучная кожа "вініліс" звонку. Мяккая падкладка з ворсам унутры. Лепшая абарона інструмента пры перавозках інструмента ў багажы самалёта, аўтобуса ці пры шчыльнай загрузцы багажніку асабістага аўто. Зручныя ручкі для вертыкальнай і гарызантальнай пераноскі.

Плецены пас для грання стоячы:
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.


Звязацца з майстрам і замовіць інструмент


Алесь Чумакоў. Мінск. 2025 год.
Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283