Locations of visitors to this page

English Беларуская мова Русский язык


Адмысловая прапанова да 165-годдзя ад нараджэння
Еўдакіма Раманавіча Раманава —
копія беларускіх гусляў з калекцыі славутага беларускага навукоўцы


9-струнныя крылападобныя гуслі
$150
(у наяўнасці, можна забраць проста зараз)

(гуслі+пас+заняткі)

Звязацца з майстрам і набыць гэты інструмент

Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэта адзіны традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя. Аб музейным інструменце з калекцыі Е.Р.Раманава сам наш славуты суайчыннік пісаў: "Гуслі ў выглядзе трохкутніка з тоўстай альховай дошкі, якая пад струнамі выдзяўбаная. Паглыбленне гэтае прыкрытае рэзанатарам з пяццю прасвідраванымі адтулінамі, даўжыня 14 вяршкоў (61,6 см), шырыня 5,5 вершка (24,2 см). Струны металічныя, лікам дзевяць, нацягваюцца колышкамі. Для грання струны перабіраюцца пальцамі. Гуслі былі ўлюбёным музычным інструментам духавенства, памешчыкаў, шляхты. Цяпер яны выходзяць з ужытку. Дасланы экзэмпляр прымітыўнай, тапорнай работы... Паводле падання, ему каля 100 год (ад шведа — 1703—1708 гг.)".

Корпус: елка.
Елка, вольха і сасна — найбольш традыцыйныя матэрыялы для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Першыя гуслі, якія трапілі да мяне ў рукі, былі з елкі. У яловых гусляў вельмі яркае цёплае гучанне. В гуку такіх гусляў пераважаюць прыемныя сярэднія частоты, найбольш блізкія да тэмбру чалавечага голасу. Такія інструменты лёгкія, з выразнай драўлянай тэкстурай.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне.

Голасная дошка: елка.
Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для голасной дошкі. Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай голаснай дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні. А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.

Калкі: вішня.
Вішня, як і большасць нашых пладовых дрэваў — добры матэрыял для калкоў. Вішня дастаткова цвёрдае дрэва, неаднародна афарбаванае, з прыгожай тэкстурай, і лёгкім чырвоным адценнем.

Струны: голыя стальныя, нацяжэнне моцнае.
Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце вар'іруюцца ад 0.022" да 0.012". Строй гусляў: e-d-g-a-b-c-d-e-f. 9-я струна можа быць перастроена ў g (соль). Тады мы атрымаем строй без 7-й ступені (апісаны яшчэ Мікалаем Прывалавым), які ідэальна пасуе для грання беларускіх танцаў і найгрышаў. Моцнае нацяжэнне робіць гук інструмента пранізлівым. На гэтых гуслях можна граць дуэтам з беларускімі дудамі ў танальнасцях соль-мажор і ля-мінор. Прапанаваны тут варыянт падбора струн і строя гусляў аптымальны для гэтай мадэлі.

Футляр:
Футляр не уваходзіць у камплект. Калі Вам патрэбны футляр, я дапамагу распрацаваць ягоную мадэль і замовіць у прафесійнай швачкі, якая робіць усе мае футляры

Плецены пас для грання стоячы:
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.

Звязацца з майстрам і набыць гэты інструмент


Алесь Чумакоў. Мінск. 2020 год.
Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283