Locations of visitors to this page

English Беларуская мова Русский язык


11-струнные крыловидные гусли
(прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя)

Звязацца з майстрам і замовіць інструмент

Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэто адзіны традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.

Корпус: елка.
Елка, нароўні з вольхай і сасной, — найбольш традыцыйны матэрыял для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Гуслі з яловымі карпусамі валодаюць цёплым гукам з вылучаным сярэднім дыяпазонам частот, блізкім да чалавечага голасу.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне. На адкрылку выразаная разнавіднасць "грымотнага знаку" (сонца, кола Пяруна, сімвал храбрасці, адвагі, абярэг) — адзін з найбольш часта сустракаемых элементаў арнаменту для дэкарыравання старадаўніх народных музычных інструментаў.

Галасная дошка: елка.
Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для голасной дошкі. Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай голаснай дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні. А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.

Калкі: дуб.
Дуб — распаўсюджаны матэрыял для калкоў. Калкі з дуба ніколі не ламаюцца ўпоперак, толькі коляцца ўздоўж, па валокнах. Беражліва стаўцеся да галовак калкоў і гэтыя калкі праслужаць вам бясконца доўга.

Струны: голыя стальныя, нацяжэнне сярэдняе.
Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.023" да 0.011". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент, выразней кожная нота і меньш лішняга звону і плаваючых высотаў у гуку кожнай струны. Чым слабейшае нацяжэнне, тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент), а занадта слаба нацягнутыя не строяць. Прапанаваны тут варыянт ідэальны для выступаў перад публікай на вялікіх канцэртных пляцоўках.

Плетеный пояс для игры стоя:
Традиционный плетеный пояс.

Футляр:
В комплекте каркасный сумочный футляр. Снаружи водонепроницаемая ткань, а все стенки проложены двумя слоями пенки и слоем жесткого пластика. Лучшая комплексная защита инструмента от воды, падений и ударов. Удобные лямки для переноски за спиной, мягкие ручки для горизонтальной и вертикальной переноски. Два выносных кармана формата A4, одно внутреннее отделение для мелочей.

Звязацца з майстрам і замовіць інструмент


Алесь Чумакоў. Мінск. 2018 год.
Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283