Locations of visitors to this page

English Беларуская мова Русский язык


11-струнныя крылападобныя гуслі
(прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя)

Звязацца з майстрам і замовіць інструмент

Крылападобныя гуслі [гуслі з адкрылкам] адзін з найбольш распаўсюджаных тыпаў традыцыйных гусляў у Латвіі і Расіі, сустракаецца ў Эстоніі, а таксама гэто адзіны традыцыйны тып гусляў у Беларусі. Хоць традыцыя грання на гуслях у Беларусі перапынілася, інструменты, на якіх гралі беларусы, можна сустрэць у музеях і нарысах даследчыкаў этнаграфіі Беларусі пачатку XX стагоддзя.

Корпус: вольха.
Вольха, нароўні з елкай і сасной, — найбольш традыцыйны матэрыял для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Да прыкладу, з вольхі зроблены корпус беларускіх гусляў з калекцыі Е. Р. Раманава (Расійскі этнаграфічны музей). Гуслі з альховымі карпусамі збалансаваны па тэмбрах і гучнасці. Такія інструменты моцныя і надзейныя.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне. На адкрылку выразаны беларускі народны сімвал "Васьмірог з расколкамі" (мужчынскі пачатак, энэргія апладненьня, узбагачэньня).

Голасная дошка: елка.
Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для голасной дошкі. Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай голаснай дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні. А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.

Калкі: дуб.
Дуб — распаўсюджаны матэрыял для калкоў. Калкі з дуба ніколі не ламаюцца ўпоперак, толькі коляцца ўздоўж, па валокнах. Беражліва стаўцеся да галовак калкоў і гэтыя калкі праслужаць вам бясконца доўга.

Струны: голыя стальныя, нацяжэнне сярэдняе.
Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.022" да 0.011". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне, тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент), а занадта слаба нацягнутыя не строяць. Прапанаваны тут варыянт задаволіць любога пачаткоўца гусляра, а вось калі дойдзе да замены струн — у вас будзе выбар. Зрэшты, калі іх не ірваць спецыяльна, струны на гуслях жывуць шмат гадоў. Можна прывыкнуць да такога нацяжэння і ўжо не захацець нічога мяняць.

Футляр:
У камплекце каркасны сумачны футляр. Звонку воданепранікальная тканіна, а ўсе сценкі пракладзены двума слаямі пенкі і слоем цвёрдага пластыка. Лепшая комплексная абарона інструмента ад вады, падзенняў і ўдараў. Зручныя шлейкі для пераноскі за спіной, мяккія ручкі для гарызантальнай і вертыкальнай пераноскі. Дзьве вынасныя кішэні фармату A4, адно ўнутранае аддзяленне для дробязяў.

Плецены пас для грання стоячы:
Традыцыйны пас, плецены на дошчачках.

Звязацца з майстрам і замовіць інструмент


Алесь Чумакоў. Мінск. 2018 год.
Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283