Locations of visitors to this page

English Беларуская мова Русский язык


9-струнныя кантэле
(прададзеныя, але заўсёды можна замовіць сабе падобныя)

Звязацца з майстрам і замовіць інструмент

Кантэле — найбольш распаўсюджаны тып гусляў без адкрылка традыцыйны для Фінляндыі і Карэліі. Эстонская дзяўбаная канэль мае шмат агульных рыс са старадаўнімі дзяўбанымі фінскімі кантэле. У сваю чаргу курземскія кокле, жамойцкі і аўкштайцкі канклес і кантэле таксама вельмі роднасныя інструменты. Але інструмент на фота — менавіта кантэле. У ім свядома выкананыя тыповыя для старадаўніх кантэле ponsi (заканчэнне корпуса дзюбкай ў вобласці струнатрымальніка), ponnen lovi (клямар струнатрымальніка круглявай формы) і kierukka (дэкаратыўны завіток).

Корпус: вольха.
Вольха, нароўні з елкай і сасной, — найбольш традыцыйны матэрыял для карпусоў гусляў усіх відаў і традыцый. Да прыкладу, з вольхі зроблены корпус беларускіх гусляў з калекцыі Е. Р. Раманава (Расійскі этнаграфічны музей). Гуслі з альховымі карпусамі збалансаваны па тэмбрах і гучнасці. Такія інструменты моцныя і надзейныя.
Пакрыццё: бейц плюс васкаванне. На дэкаратыўным завітку выразаны "грымотны знак" (сонца, кола Пяруна, сімвал храбрасці, адвагі, абярэг) — адзін з найбольш часта сустракаемых элементаў арнаменту для дэкарыравання старадаўніх народных музычных інструментаў.

Голосная доска: ель.
Елка — найбольш традыцыйны варыянт дрэва для голасной дошкі. Правільны падбор музычных асаблівасцяў асобнай голаснай дошкі з елкі, і прытрымлівацца тэхналогіі пры прыклеіванні — дазваляе інструменту тэмбральна раскрыцца, дадае ў гучанне цеплыні. А таксама ад добрай дэкі наўпрост залежыць гучнасць інструмента.

Калкі: груша.
Груша — ідэальны матэрыял для калкоў. Груша вельмі цвёрдае дрэва, але ў той жа час паверхня грушы досыць мяккая для таго, каб калкі цудоўна падладзіліся пад канічную калковую адтуліну, плаўна круціліся і ідэальна трымалі строй.

Струны: голыя стальныя, нацяжэнне сяредняе.
Металічныя струны магчыма стаялі яшчэ на гуслях XI стагоддзя, і найбольш падыходзяць сучаснаму музыканту. Сячэнні струн у камплекце сярдняга нацяжэння вар'іруюцца ад 0.022" да 0.013". Чым вышэй нацяжэнне струн, тым гучней інструмент. Чым слабейшае нацяжэнне, тым больш абертонаў у гуку кожнай струны, тым багацей гучаць гуслі. Вядома, усяму ёсць свая разумная мяжа: занадта моцна нацягнутыя струны рвуцца (або псуюць інструмент), а занадта слаба нацягнутыя не строяць. Прапанаваны тут варыянт задаволіць любога пачаткоўца гусляра, а вось калі дойдзе да замены струн — у вас будзе выбар. Зрэшты, калі іх не ірваць спецыяльна, струны на гуслях жывуць шмат гадоў. Можна прывыкнуць да такога нацяжэння і ўжо не захацець нічога мяняць.

Футляр:
У камплекце каркасны сумачны футляр. Звонку воданепранікальная тканіна, а ўсе сценкі пракладзены двума слаямі пенкі і слоем цвёрдага пластыка. Лепшая комплексная абарона інструмента ад вады, падзенняў і удараў. Зручныя шлейкі для пераноскі за спіной, мяккая ручка для гарызантальнай пераноскі і пяцелька для вертыкальнай пераноскі. Футляр кампактны, паўтарае габарыты інструмента.

Звязацца з майстрам і замовіць інструмент


Алесь Чумакоў. Мінск. 2018 год.
Рамеснік Чумакоў Аляксандр Аляксандравіч, УНП: AB7480283